Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Якія-ж тэмы даюць асноўны зьмест творчасьці пясьняркі і якім ухілам азначаецца кірунак яе поэзіі? Якія крыніцы-жаралы яе творчасьці?

Сонца вясьнянага першыя косы,
Грукат крыніцаў і раньнія росы,
Восені жоўта-чырвонай адцені,
Смуткі зьмярканьня, начы лятуценьні,
Сэрца развагі і сэрца парывы,
Песьні, што ўлетку плывуць па-над нівы,
Плач лясуна, карагод русалчыны,
Чары і зводы начное часіны,
Смутнай балотніцы сьмех-прычытаньне,
Роднай старонкі ціхое каханьне,
Ўсё, што у сэрцы жыве і пяе; —
Вершы мае…

Гэтак кажа поэтка ў пачатковым вершы свайго зборніку, вершы, які на яе думку, павінен зьяўляцца свайго роду пляцформай яе поэтычнай творчасьці, чаму ён і мае нататку: „Замест прадмовы“.

Зьмеснасьць творчасьці, як бачым, дужа багатая. Гэта — мора бяздоннае, само жыцьцё бяскрайнае.

У зборніку знаходзім вось якія разьдзелы: I — „Родны край“, вершы, афярованыя Беларусі; II — „Абразкі“, апісаньні і малюнкі вясны, восені, ночы, дня, прадночнай пары і іншых зьмен у прыродзе; III — „Жыцьцёвае“, нізанка вершаў філёзофскага зместу з „праклятымі пытаньнямі жыцьця“; IV — „Настроі і лятуценьні“, эмоцыянальнага зьместу, і V — „Зачарованы кут“, з народнай крыніцы.

У кожнага поэты ёсьць свае аблюбёныя — тэмы, ёсьць асноўны мотыў, „лейт-мотыў“ поэтычнай творчасьці.

Такім асноўным мотывам у творчасьці Арсеньевай зьяўляецца апяваньне прыроды. Яе з пэўным правам можна назваць, прынамсі, цяпер пераважна пясьняркай прыроды. Закаханьне да прыроды, захапленьне бязьмежным прыдодным жыцьцём, распрась-