Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

румян-“, „зьвяўшых напоў лепясткох“ і г. д.) часу. Русізмы ў лексыцы — зусім звычайная зьява, як, прыкладам: „лепясток“, „луч“, „пуць“, „дняўны“, „жаркі“ і інш. З расійскай фразэолёгіі цікава адзначыць: „Ідуць разгаворы“ („Лятуценьні“), „нічога зусім не жадаецца“ („Красавік“). Адным словам, было-б няправільным казаць, што мова пясьняркі — чыстая беларуская мова. У гэтых адносінах мова Н. Арсеньевай падобна да мовы М. Багдановіча. І нездарма ва „ўвагах друку“, што дададзены да зборніка вершаў „Пад сінім небам“, побач з паказаньнем на памылкі правапісу, казана: „Таксама там-жа ўкраліся некалькі слоў, якіх у апошні час у беларускай літаратурнай мове высьцерагаюцца“. Сапраўды, адхіленьняў ад норм нашай звычайнай літаратурнай мовы ў Арсеньевай зусім не малая колькасьць. Аднак, магчыма адцягнуцца ад недахопаў мовы, натуральных для пясьняркі, якая вырасла і выхавана ва ўмовах расійскай культуры. Галоўнае — унутраны бок творчасьці. Галоўнае — выпуклая індывідуальнасьць поэткі.

І разглядаючы з гэтага боку творчасьць пясьняркі, ня можна ня прызнаць, што тутака мы маем вельмі выдатную зьяву ў нашай літаратурнай рачаіснасьці, маем у яе асобе — поэтку з ярка вызначанай індывідуальнасьцю.

Першае ўражаньне, — піша на старонках віленскай часопісі „Родныя гоніМ. Чэмер, разглядаючы зборнік „Пад сінім небам“, — магутнае, пераконваючае, што перад намі — зьявішча сапраўднай, самамэтнай організацыі поэзіі, кроўна-блізкай найглыбейшым жаралом народнага духу і дзеля гэтага маючай усе падставы для далейшага бліскучага развою і расьцьвету…“

Натальля Арсеньева мае ўсё, каб зрабіцца першарадным творцам у поэзіі, — мае глыбокі і шырокі грунт пад сабой.