Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на другім… Вось мой мудрагель як крыкнуў, як зарагатаў — ха-ха-ха! — дык і Рыгор, і Зося, як апараныя, паўзьнімаліся і барджэй паадварачваліся ўбок… Цікава, кажа, што бяссорамна і бясьпечна — вось-жа каля сьценкі… Да таго захапіліся, што не маглі стрымацца…“

Ясная справа, што гэтыя чуткі павінны былі дайсьці і да Васіля Берага, які зрабіўся законным мужам Зосі. Як вынік гэтага, жыцьцё Зосі з Васілём абярнулася для яе ў сапраўднае пекла.

Гэтак, у канцы другой квадры роману Сёмка Хведараў і Рыгор Нязвычны арыштаваны, Наталя таксама арыштавана і апынулася ў аднэй турме з Рыгорам.

Аўтар змог завязаць заблытаны клубок інтымных узаемаадносін герояў яго роману, і ён ставіць чытача перад пытаньнем: як разьвяжацца гэты клубок у далейшым працягу роману, ужо ў Пецярбурзе, на што напамінае самы канец?

Ставіць пытаньні, заінтрыгоўваць чытача складанай завязкай жыцьцёвых адносін, гэта — адзнака сапраўднага романіста.

Думаецца, што кожны, хто прачытае другую квадру роману Цішкі Гартнага, будзе з нецярплівасьцю чакаць выхаду з друку трэцяй квадры.

Але зразумела, што толькі пасьля выхаду з друку апошняй вызначанай аўтарам квадры яго роман выявіцца ў сваёй праўдзівай істоце.

Полымя“, 1926 г., № 6.