Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На агульным фоне паглыблення і пашырэньня рэволюцыйнага змаганьня сялян і рабочых фабрыкі за сваё вызваленьне разгортваецца асабістае, інтымнае, сказаў-бы я, жыцьцё герояў роману.

У Сёмкі яўна насьпявае роман з Волькаю, і напэўна Волька кончыць тым-жа, чым скончыла Зося, г. зн. аддасца Сёмку, як Зося аддалася ў Лужкох Рыгору.

А Рыгор, аўладаўшы Зосяю, ужо на вакзале ў Лідзку захапляецца новаю дзяўчынаю, настаўніцай з Рыгі Ганнаю, якая на другі-ж дзень пасьля прыезду ідзе на кватэру да Рыгора і проста бяз жадных цырамоніяў аддаецца яму. А потым новае захапленьне работніцай Наталяй.

„Рыгору імпонавалі абставіны летняй ночы, перажытыя здарэньні; трымалася бадзёрасьць. Наталя — адна аднэю з ім — цягнула да сябе яго ўвагу, думкі, пляны; Наталя будзіла цэлы зьнізак мінулых перажываньняў, разгойдвала выабражэньне, паднімала ўспаміны. Вынікалі дробязі праведзеных з Зосяю, з Ганнаю. Колькі ўсё-ж-ткі давялося перажыць шчасьлівых момантаў! Як пекна абагачана яго жыцьцё прыгожымі вобразамі!“

Гэтак, замест аднаго роману Рыгора з Зосяй, выходзяць цэлыя тры яго романы.

А што-ж Зося — першая каханка Рыгора?

Яна — замужка Васіля Берага. Але не пасьпела яшчэ адбыцца вясельле, як па ўсіх Сілцох распляліся пра яе чуткі аб каханьні з Рыгорам.

— „Дык кажаш Марцэля, гэта ўсё твой Юзік бачыў?“ — смакавала кабеціна з Сілцоў, гутарачы аб Зосі з сваёй суседкай.

— Вось калі — пэўна. Ехаў так з Паплавоў і чамусьці намеркаваў на Лужкі, Угледзеў воз — што-ж? стаіць воз — няхай стаіць. Але пад‘ехаў гэта, кажа, якраз, глянуў, аж пад возам на паплаўцы… коўзаюцца адно