Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБ ТВОРЧАСЬЦІ НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬЕВАЙ.

Ins hohe Meer werd’ ich hinaus geniesen(GaetheFaust“).

У нашай сучаснай беларускай літаратуры ёсьць адзін даволі значны мінус. Гэты мінус выразна выявіўся, калі ў мінулым годзе найбліжэйшыя супрацоўнікі „Полымя“ сабраліся ў фотографіі для юбілейнага здымку. Была заўважана і яўна кідалася ў вочы адсутнасьць жанчын. І сапраўды, У юбілейным № „Полымя“ мы зусім ня знойдзем ані ў групавым здымку, ані сярод паасобных портрэтаў жаночых абліччаў. Гэта — прыкры факт, але факт: у той момант, калі Кастрычнікавай рэволюцыяй дадзена кабетам магчымасьць найпаўнейшага выяўленьня іх творчасьці і актыўнасьці ва ўсіх галінах жыцьця, у галіне літаратурнай дзейнасьці наша беларуская, (як, аднак-жа, і расійская, і украінская) кабета выявіла сябе вельмі і вельмі нязначна. Якая тутака прычына, гэта — пытаньне іншае, але прыкры факт застаецца фактам: літаратурная выява нашай савецкай жанчыны дужа бедная.

Тым больш трэба прывітаць, як выяўленьне жаночай творчасьці ў нашай літаратуры і як наогул выдатную зьяву ў нашым пісьменстве, выхад у Вільні сёлета асобным выданьнем зборніка вершаў Натальлі Арсеньевай „Пад сінім небам“ (137 старонак).

Праўда, Н. Арсеньева — ня наша савецкая поэтка. Але яна прыналежыць да беларускай літаратуры, якая, дзе-б яна ні зьяўлялася, уваходзіць у агульны