Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а Рыгор астаўся служыць у балагольстве. Па адных зборнях хадзілі, браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Самі ўдваіх дайшлі да дэмокрацтва і адначасна Сідар Вузел упісаў іх у соцыял-дэмократычную організацыю“.

Ёсьць пры тым даволі значная розьніца паміж Сёмкаю і Рыгорам.

Сёмка — чалавек сахі, які ня можа адарвацца ад сваіх родных палёў, які шчыра прывязаны да земляробчай гаспадаркі, а Рыгор едзе ў горад і думае пра сваю машыну, пра фабрыку, пра напільнік…

Рыгор — не гаспадар поля, не земляроб… Машыны, молат, абцугі — вось што прызначана яму. Аднаму — адно, другому — другае.

Чытаючы другую квадру роману, нібыта навочна бачым у руках Рыгора молат, а ў Сёмкі — серп.

Калі аўтару роману ўдасца правесьці сынтэз гэтых двох сымболяў у адным скрыжаваньні „Серп і молат“, яго роман зьявіцца сапраўднай эпопэяй разьвіцьця рэволюцыйнага рабоча-сялянскага руху.

Што такі сынтэз будзе, гэта відаць ужо з другой квадры роману.

„— А нашых Сілцоў, як і ня было ўжо для цябе? Наведаўся раз, і больш — бывайце здаровы назаўсёды? — гэтак пытаецца Сёмка ў свайго прыяцеля ў час паездкі да Лідзкага вакзалу.

— О, не! Кажу табе праўду, Сёмка, што мяне нішто не разлуча ні з Сілцамі, ні з вамі, — адказвае Рыгор. — У мяне горад ніколі незаглушыць патрэбы яднаньня з вёскаю, з полем, з лесам, нівамі і з тымі людзьмі, што апрацоўваюць іх…“ (стар. 33).

Аднолькавы імкненьні абодвых галоўных герояў роману.

Аднолькавы і шляхі іх жыцьця: у той час, калі адбываецца арышт Рыгора ў Рызе, Сёмку арыштоўваюць стражнікі ў Сілцох.