Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пяць стражнікі прывялі з вёскі Тынак. І думаеце, што яны чаўплі? Сабралі нядзеляю сход мужыкоў і давай пад‘южваць: „Глядзеце, зямлі ў вас — курыцы ступіць, а пад бокам тысячы дзесяцін у паноў Высоцкіх. Адкуль яны набралі, як не паадбіралі ад вашых дзядоў, ад працоўнага народу…“ І іншага ўсяго мужыком, а тыя вазьмі і паслухай. Назаўтрае ранютка сабраліся грамадою і гайда ў панскі лес. Пайшла павальная рубка. Іх прасіць, перасьцерагаць — дзе там! Пакуль ня вытрабавалі стражнікаў… Вось як… ці праўда, ці не? Андрэй ведае…

— Вядома, ня хлусьба, — падмацаваў старшыня.

Гэтак бачым, што і да спакойных мяшчанскіх з надворнага выгляду Сілцоў дахлынула хваля новай рэволюцыі. Роўналежна таму, як у Рызе закіпала бойка паміж работнікамі і фабрыкантамі, тутака на палёх Беларусі насьпявала соцыяльнае змаганьне паміж панамі і сялянамі, і надалей паміж кулацкімі і бядняцкімі пластамі сялянскай цаліны.

Яна, гэтая цаліна, вылузала з сябе жывыя рэволюцыйныя сокі, будучых барацьбітоў у эпоху другой, ужо нашай, Кастрычнікавай рэволюцыі.

У Сілцох ужо існавала актыўная соцыял-дэмократычная організацыя. Найлепшыя сілы вёскі з-пад падмосьця насычалі акругу рэволюцыйнымі сокамі.

Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі Сілцоўскай організацыі быў: Сёмка Хведараў.

Калі ў першай квадры Сёмка фігуруе толькі як добры прыяцель Рыгора і „душа“ сілцоўскай моладзі, дык другая квадра надае яму ролю, роўналежную ролі Рыгора.

„Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатак, разам рабілі і лыжы ды коўзаліся на іх; разам па чатыры гады пасьвілі каровы. Дружылі і гады, калі падрасьлі, і Сёмка стаў земляробам,