Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паволі далівалася да дробных беларускіх мястэчак і, папершае, залівала бядняцкую і серадняцкую моладзь, сустракаючы адпор з боку кулацкіх элемэнтаў мястэчка, тыпамі якіх зьяўляюцца бацькі Зосі Прыдатнай, яе жаніх Васіль Бераг, сват Дзямян і, разумеецца, старшыня.

Незадоўга да вясельля ў Берагавай хаце аднаго вечару жукацела сьвятло ды ішла гучная гутарка: была невялічкая, зусім выпадковая суседзкая бяседа. Гутарылі Хлёр, Дзямян, старшыня Андрэй і маці Васіля, Тадося. Старшыні вельмі імпонавала агульная ўвага прысутных і ён, што называецца, расчуліўся.

— А думаеце, мужчыны, невялікая заслуга ў выхаваньні Васіля за Хлёрам? Памойму, каб ня Хлёр, то Тадосі-б вельмі цяжка было справіцца з гэтым. І, будзьце пэўны, Васіль даўно круціўся-б з гэтымі басякамі-дэмократамі; а можа-б, к гэтаму часу і сядзеў-бы дзе. Цяпер дужа неспакойны час, скрутны, так што вельмі цяжка абмінуць, каб не папасьці ў яго вадакрут. Вы паглядзеце! — старшыня ўвайшоў у аплёмб, — колькі вы налічыце ў Сілцох, ды нават ва ўсёй воласьці, гэткіх людзей, як Васіль? Нават мужчыны — і тыя, на іх цураха, многа дзе забаламучаны дэмокрацтвам — не кажу ўжо аб моладзі…

— Вядома, вядома, вядома… — не астаўся ў даўгу Апанас Хрыпак, — з дзяцьмі цяпер, як са шклечкам, трэба абыходзіцца: так і сачы за імі, каб ня выпусьціць з рук. У мяне, праўда, іх няма, але ўжо й лепш ня мець, як мець распусных ды зьвіхнутых з пуціны. Ці-ж добра бацьку, калі яго дзіця ўлада арыштоўвае ды саджае ў вастрог або ссылае? А гэткіх цяпер процьма па ўсім краі. Ды навошта далёка шукаць, калі вось, пад бокам, колькі хоць такіх: Сёмка Хведараў, Янка Прохараў, Пятрусь Зьмітраў, процьма жыдкоў… Як паветра якое — гэта дэмокрацтва. Вунь і ўчора, расказвалі, дык чалавек