Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам Рыгор быў зацягнены ходам здарэньняў.

Праз некалькі дзён мы бачым яго на сходцы фабрычных работнікаў, як агітатара…

Рыгор не прыслухоўваўся: паправіўшыся на месцы, ён ціхутка скашлянуў і павёў прамову: „Таварышы! Надышоў момант!“ — усе замаўчалі. Выразныя, зычныя, як удары молата, стройна адно за другім паліліся палкія словы над галовамі рабочых ва ўсе куткі дзядзінцу. Зьліваліся ў адточаныя сказы, нямудрыя, але адпаведныя настрою, блізкія разуменьню, бяз лішніх уставак, без пераказаў, з прыціскамі, з перагібамі ў голасе.

Таварышы! Ізноў мы вымушаны прыняць бойку ад нашага ворага. Ізноў нам суджана праверыць свае сілы і паказаць нашым прыгнятацелям, колькі і што мы можам зрабіць дзеля свайго вызваленьня. Таварышы! Нам няма чаго губіць, апроч сваіх ланцугоў!

Мы ня так даўно протэставалі супраць Ленскае бойні. А пасьля — выказвалі свой протэст першага мая…“

Далей Рыгор захапіў гісторыю матроскіх бунтаў, сучасныя забастоўкі ў розных канцох краю, настрой загранічных рабочых. І закончыў прызывам:

„Дык сьмела на змаганьне…“

А потым і натуральны вынік з гэтага выступленьня: праз некалькі дзён Рыгор — пад арыштам у вастрозе.

У эпоху Ленскага расстрэлу, напярэдадні сусьветнай вайны, небясьпечна было выступаць з рэволюцыйнымі прамовамі.

Але пярэдадні другой рэволюцыі ўжо адчуваліся, — адчуваліся нават у Сілцох, якія ў першай квадры роману яшчэ нічым не выяўлялі свайго рэволюцыйнага нахілу. Хваля рэволюцыі, якая пачыналася ў буйных фабрычных асяродках, як Рыга і Піцер,