Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нашага жыцьця і стаў заядлым, неўгамімым змаганьнікам. Горад уліў у мяне гарт, сілу, а завод засталіў маю душу… Мне надмерна падабаецца гарадзкі шум, рух, натоўп разьюшаных грамад.

У гэтую атмосфэру гарадзкога шуму і гоману, у натоўп разьюшаных гарадзкіх грамад, у буйны фабрычны асяродак разам з Рыгорам і пераносіць нас другая квадра.

Канва роману нібыта перагінаецца. Падзеі, датычныя да галоўнага героя роману, Рыгора Нязвычнага, разгортваюцца ў Рызе, а Сілцы праходзяць перад намі спадарож, паколькі Рыгорам зачэплена судзьбіна Зосі.

Хронолёгічна другая квадра аддзяляецца ад першай зусім нязначна.

Агульны дух эпохі нібыта выяўляецца ў словах Сёмкі да вясковага падбухторшчыка Сруля:

„Братка, Сруль! Хто яго ведае, ці дачакаем мы таго часу… Бачыш, прыкмет пакуль жадных. Дзевяцьсот пяты год адышоў далёка, а новага нічоа ня відаць. Тымчасам абцугі ўсё цясьней сьціскаюцца…“

Аднак, гэтак здавалася толькі вяскоўцу Сёмку. У рачаіснасьці ўжо пачалі расьціскацца абцугі, і другая квадра роману проста адчыняе перад намі паласу „перагібу“ грамадзкага жыцьця.

Рыга, куды прыехаў Рыгор, ужо знаходзілася ў гэтай паласе.

На другі дзень пасьля свайго прыезду Рыгор на фабрыцы, дзе ён працаваў, даведваецца ад латыша Караля аб забастоўцы перапёкаў: забаставалі і трымаюцца цьвёрда і ўпарта.

Рыгор зьдзівіўся і паглядзеў Каралю ў вочы.

— Ласьне перапёкі забаставалі?

— Бастуюць, ужо колькі часу, амаль ня тыдзень. Кажуць, арыштоўваюць іх, лазяць па горадзе і за горадам на сабраньнях, а яны стойка трымаюцца на сваім, ані кроку назад…“