Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рысы новага настрою відаць часткова ў сілцоўскай моладзі, але ўласьне яны яскрава выяўляюцца толькі ў аднаго Рыгора.

Рыгор меў ад роду непакорную душу і прагу да свабоды. Яшчэ восемнаццаці гадоў ён перасварыўся а сваім „гаспадаром“ і не захацеў быць простым батраком. Ня слухаючы сваёй маткі Стэпы, ён адважыўся адправіцца ў гарады шукаць спраў якіх-кольвек на заводзе, ці дзе на фабрыцы; у час жыцьця ў горадзе Рызе, начытаўшыся газэт і брошур, шмат чаго ўзнаў і стаў сьвядомым чалавекам.

Ня дзіўна, што Рыгор ня мог заставацца на доўгі час у Сілцох.

„Я-ж кажу, за вошта мне ўчапіцца дома? — пытаецца ён у свайго сябра Сёмкі па дарозе да чыгункі. — Пасьвіць каровы? Ці да Бэркі шкляра за балагола? Ці да Загуцкага ў двор за парабка? Ведаеш сам, што кожнаму чалавеку хочацца і лепшых умоў жыцьця, і большай незалежнасьці. А ў горадзе, больш-менш, я гэтага дабіўся. І цяпер, як-ні-як, цягне мяне ў горад нейкая сіла, хаценьне як найглыбей пазнацца з яго жыцьцём; дастаць тыя веды, без якіх мы толькі напалавіну людзі, а напалавіну пакорлівыя нявольнікі… Пакорлівыя, маўклівыя, якія ня ведаюць, у які бок павярнуцца, каб аслабіць сваю няволю, ня ведаюць, якім парадкам ударыць па моцным ланцугу прыгону. Ня толькі жыць, а і змагацца, браток, трэба ўмець… А гэта толькі і можна ў горадзе… Ужо, вось пабыўшы каля двух гадоў у горадзе, я чую сябе зусім ня тым Рыгорам, што спакойна выслухоўваў Бэркавы сваркі, што прыслухоўваўся глякоўскіх перасудаў і думаў: а мо‘ што ёсьць у нашых парадках сьвятое і супроць іх — ні мы, ні гу. Я цяпер, дружышча, выпатрашыў з сэрца малейшыя адзнакі пакоры перад моцнымі, да каплі зьнішчыў веру ў мірнае паляпшэньне