Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нібыта аўтар ставіць сваёй задачай паказаць, як плыла рэволюцыйная хваля на Беларусь.

Першая квадра роману мела на ўвазе Беларусь такою, якой яна была ў эпоху пасьля першай Кастрычнікавай рэволюцыі ад 1905 г., г. зн. дробна-буржуазную Беларусь мяшчан і сялян з іх дробнымі мяшчанскімі інтарэсамі.

Такім дробна-буржуазным і малюецца ў першай квадры роману жыцьцё выведзеных тутака пэрсонажаў.

Сілцы — мястэчка, дзе разьвінаюцца здарэньні першае квадры, — зусім дробна-буржуазнае панства.

„У Сілцох самыя маленькія здарэньні, як вясельле, радзіны, нават асьвячэньне хаты, ці другія дробныя папойкі, былі нейкімі асобнымі навінамі, аб якіх стараліся праведаць усе мяшчане і аб якіх гутаркі знаходзіліся на цэлыя тыдні. У такім ціхім стаячым жыцьці, якое панавала ў Сілцох, і ня дзіва, што ўсякая муха — заваруха;- кожнаму надазаляе аднакавасьць да ачамернасьці, набівае адваротную аскому і нават стамляе душэўна. Хоць малейшая іначнасьць вее чымсі новым, хоць трошкі ды бурнейшым. Вось і ня дзіва, што ўсе, хто толькі ўбачыў ідучых к Прыдатным сватоў, настолькі цікавіўся імі, быццам тыя сваты ішлі к яму“.

І здарэньне, з якога пачынаецца роман і аб чым ідзе мова ў першай частцы, — зусім маленькае, зусім прасякнутае дробна-буржуазным духам здарэньне. Гэта — ня зусім удалае каханьне сялянскай паненкі Зосі Прыдатнай да хлопца Рыгора Нязвычнага.

Зося, яе бацькі, жаніх Васіль Бераг, гэта ўсё — дарэволюцыйныя тыпы. Над Зосяй вісіць цяжкая бацькава воля, і яна не знаходзіць у сабе адвагі, нават аддаўшыся Рыгору, уцякаць разам з ім з Сілцоў.