Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Можа заб‘юць?


∗     ∗

— Што-ж!
Калі служыць у жандарах,
ды яшчэ ў польскіх,
ды яшчэ на ўсходніх крэсах,
ды яшчэ ў 1923 годзе, —
трэба быць гатовым спаткаць сьмерць кожную хвіліну.
Яна вартуе ваяку ўсюды:
Ноччу — у хаце. У дзень — на вуліцы. У горадзе — з-за вугла. У лесе — з хмызьняку.
У балоце, у рэчцы — з высокага чароту.
У полі — з-за капы сена. На шляху — з-пад моста.
Адным словам, — усюды, з усіх бакоў.
А калі едзеш па чыгунцы, дык будзь гатоў:
Можа яна выскачыць з-пад рэек ці шпалаў — касою зловіць паравоз за комін, а потым так пхне ўвесь цягнік сваімі моцнымі кастлявымі рукамі, што ён перавернецца і паляціць пад адкос.
І здарыцца гэта абавязкова на такім высокім месцы, што потым нават варона тваіх костак не зьбярэ.