Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Але вельмі сваячасова зрабіў баль пан ротмістр:
перад гарачай справай трэба крыху пазабавіцца.


∗     ∗

Весела гавораць, перабіваючы адзін аднаго, п‘яныя госьці.
Паненкі — этуалі з Варшавы, з „Otel Polonia“ скачуць фокстрот.


∗     ∗

Паненкі вельмі пералякаліся, калі быў пажар у Трэмбацкага.
Дзякуючы гэтым праклятым паўстанцам, яны ледзь ня страцілі лепшых сваіх вопратак.
На шчасьце — пажар пачаўся не з палацу, і яны мелі час вынесьці свае рэчы з пакояў на двор.
Было вельмі страшна.
Добра яшчэ, што бандыты дагадаліся падпаліць двор увечары, а не раніцаю на другі дзень.
З п‘яных паноў і паненак бадай ніхто-б і падняцца ня змог. Ніхто-б ня ўцёк. Усе згарэлі-б.