Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗЬДЗЕЛ IX

А у пана ротмістра весела…


∗     ∗

Шампанскае іскрыцца ў бакалах. У „шыкарных“, пазычаных у Моўшы Шмулевіча, варшаўскага срэбра пасудах — крушон: у сэкце — плаваюць кавалкі ананасаў і іншае дарагое садавіны, спэцыяльна прывезенай з Берасьця.
А на сталох — чаго, чаго толькі там няма!


∗     ∗

У пана ротмістра Заблоцкага баль. Баль, якога даўно ня бачылі панове афіцэры з бяроскіх казармаў.
І вельмі сваячасова:
Толькі што пан ротмістр атрымаў ад пана начальніка дэфэнзывы загад: а трэцяй гадзіне ўначы выступіць супроць бандытаў, што хаваюцца ў Спораўскіх лясох. Тых самых, што ў жандараў зброю пакралі. І Трамбацкага падпалілі.
Справа рызыкоўная: бойка ў лесе. Дарогі дрэнныя. Сьцежкі — малавядомыя. Вялікай колькасьці людзей захапіць з сабою нельга.
Галоўнае — захапіць неўспадзеўкі.
Рызыкоўная штука.