Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьпеў абарваўся.
Потым — пачуўся зноў. І зноў спыніўся, пачуўся зноў.
Нездалёку пахла гарэлым.


∗     ∗

Праз хвіліну Янэк убачыў:
каля агню чатырнаццаць чалавек.
Хмурыя. Сур‘ёзныя.
Каля кожнага — вінтоўка.
Моўчкі падняліся дзьве фігуры.
Узялі ад хлопца і дзяўчыны рэчы, што тыя прынесьлі.
Потым — пачалася ціхая размова.


∗     ∗

Пашапталіся насьпех. Разьвіталіся.
Хлапец і дзяўчына пашлі назад.
Да рэчкі.
Вэнгер ня стаў больш за імі глядзець, і
шпаркімі крокамі пашоў у бок Бярозы.


∗     ∗

А што-ж з кошыкам?
Вэнгер пакінуў яго ў хмызьняку.
Янэк падышоў да гэтага месца. Знашоў кошык. Падняў яго — вельмі цяжкі!
Але што ў ім?