Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не занесеная ані на адну карту. Нават на сакрэтнай карце, выданай топографічным аддзелам Генэральнага Штабу Рэчы Паспалітай, нават на гэтай карце сьцежкі ня было.
Вэнгер гэта добра ведаў.


∗     ∗

Хлапец з дзяўчынай перасеклі дарогу і пашлі проста ў лес. На плячох яны несьлі нейкія клумкі.
Што?
Хто-ж іх ведае!..
Вэнгер асьцярожна пашоў сьледам.


∗     ∗

Углыбіліся ў лясную цемру.
Ішлі доўга, моўчкі.
Аглядаліся ва ўсе бакі.
Але раптам —
затрымаліся.


∗     ∗

Хлапец адчыніў рот.
Але замест чалавечых слоў — па пушчы наняслося кукаваньне зязюлі
Янэк падлічыў: сем раз.


∗     ∗

І блізка што зараз-жа, — як-бы ў адказ, — недзе запяяў салавей.