Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Янэк разьвязаў рэмні. Адчыніў — і выняў вялікія каменьні, загорнутыя ў анучы.


∗     ∗

Увечары ў Спораўскіх лясох, каля загашанага агню спала дванаццаць чалавек.
Два вартавалі.
Раптам — зязюля. Пракукавала сем раз.
Адзін з вартаўнікоў запяяў салаўём.
Тры разы абрываўся яго сьпеў.
Потым ён пачаў ціха і асьцярожна будзіць спаўшых.
Другі — пашоў да таго месца, адкуль чулася кукаваньне зязюлі.


∗     ∗

— Хто тут?
— Свой. Прыяцель.
— А хто ты?
— Я… Ня пытайся. Ушыстко едно. Вядзі да вашага начэльніка.
— Паляк… Вораг значыць… —
меркаваў вартаўнік.
Месяц выбраўся з-за хмаркі.
І ўраз з начное цемры выплылі:
блакітны мундзір, конфэдэратка,
рэмні, кобур.
Каля твару паўстанца блішчэў халодны наган.