Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і грабеньчыкі, і кашалькі, і гузікі,
і блёк-ноты, і цукеркі, і шпількі,
і забаўкі розныя дзіцячыя,
і йголкі, —
адным словам,
усё — для ўсіх.


∗     ∗

Звычайна гэтыя венгры —
здаровыя, высокія хлапцы.
Гэты-ж — якісьці плюгавы.
Янэк зьвярнуў на яго ўвагу і пачаў пільна ўглядацца ў ішоўшую насустрэч фігуру.
Неяк дзіўна: паходка вельмі зморанага чалавека.
А тым часам на ўсім сьвеце няма гэткіх хадуноў, як вэнгры.
Да таго-ж ён ідзе з Бярозы.
Ня можа быць, каб ён там не затрымаўся, каб не адпачыў у карчме.
Адсюль-жа Бяроза ня гэтак далёка…


∗     ∗

Відаць, вельмі цяжкі яго кошык.
Але вэнгер — прызвычаены да кошыка.
Кошык нельга аддзяліць ад вэнгра.
Яны зрасьліся разам і складаюць нешта органічна-суцэльнае.