Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Напрыклад, як торба на брусе аўстралійскага кэнгуру. Тая, у якой гэты зьвярок носіць сваё дзіцянё.
А гэты вэнгер — ён, відаць, не прызвычаіўся яшчэ да свайго кошыка…
Дзіўна неяк…
А што гэта за цёмныя акуляры?
Вэнгер падышоў зусім блізка.
— Што за знаёмы твар?
Дзе я яго бачыў?
Га!
Прыпомніў:
у карчме Моўшы Шмулевіча,
гадзіны тры таму назад…
Але тады — ён быў у гэткай элегацкай
вопратцы…
А на носе меў пэнснэ. Выглядаў модным франтам.
Нейкі дзіўны вэнгер…


∗     ∗

Раптам —
Янэк падняў руку і стукнуў сябе па лобе.
— Сачок!
Але чаго яму тут трэба? —
Пэўна, у Спораўскіх лясох шукае паўстанцаў: