Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Пераехаць на той бок рэчкі справа ня гэтак простая.
Рэчка вузенькай крывою стужкаю ўецца сярод балота, шырынёю вярсты ў дзьве.
На працягу амаль што дзесяці вёрст — да цьвёрдага грунту можна прыстаць толькі ў трох мясцох.
Ад‘ехаць вёрст сем уверх, супроць цячэньня ракі — Бяроза.
Вярсты тры ўніз па цячэньні — Галавіцкая прыстань.
Янэк паехаў уніз па рацэ.


∗     ∗

Ехаў крыху больш за поўгадзіны.
Лёгка выскачыў з чаўна.
Прывязаў яго і пашоў па дарозе.


∗     ∗

А насустрэч яму, збоку Бярозы, шоў вэнгер.
Бачылі вы калі-небудзь вэнграў — вандроўных гандляроў з іх вялізарнымі кошыкамі за плячыма?
Сотні іх даўно ходзяць па Заходняй
Беларусі, з вёскі ў вёску.
Чаго толькі ў іх няма?!
І хусткі, і люстэркі, і кніжачкі,