Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пра чорныя вочкі дзятлаўскае дзяўчыны, арыштанткі з каморы № 14, памоцніцы „галавы мясцовых бальшавікоў“ — настаўніка з Пяшчанкі?


∗     ∗

Янэк Глямбоўскі ішоў па бальшаку.
Янэк Глямбоўскі дашоў да маёнтку Зьдзітава.
Тутака ён пашоў улева.
Чаму?
Хто-ж можа сказаць, чаму чалавек пашоў улева, а ня ў другі які-небудзь бок, калі яму ўсё роўна куды ісьці, абы толькі ісьці…
Уцячы як мага далей ад…
Ну, хаця б ад самога сябе…


∗     ∗

Янэк Глямбоўскі затрымаўся:
Рака.
Далей ісьці няма куды.
Назад?
Не, уперад, уперад!
Што,
па вадзе і па балоце нельга?
Нічога —
Тут, на прыстані, чаўноў хопіць!