Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ці доўга швэндаўся ён па вуліцах Бярозы — нямаведама.
Але, нарэшце, у яго зьявілася гэткае пачуцьцё, нібыта ён пачаў задыхацца.
Местачковае паветра, распаленае гарачымі праменьнямі яшчэ высока стаяўшага сонца, сьціскала яму грудзі, прымушала сэрца біцца няроўна, апаляла горла і лёгкія, расплаўляла мазгі, пазбаўляла якой бы то ні было энэргіі.


∗     ∗

Гэтак, прынамсі, яму здавалася.
І вось — зьявілася думка:
— туды,
за межы пыльнага і гаварлівага мястэчка, туды — дзе няма гэткіх, як ён сам-блакітных мундзіраў, конфэдэратак, ожэлкаў і ўсяго іншага, што можа нагадваць яму пра існаваньне роднай вёскі пад Кельцамі,
ксяндза Канарскага,
касьцёлаў,
кляштараў,
астрогаў,
начальства
і…
яшчэ пра што? —