Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Анучнік выехаў за вёску.
Ад‘ехаў з поўвярсты
і —
павярнуў каня ня ў Шылін, але ў
другі бок, мінуючы Пяшчанку.


∗     ∗

Асадніцкі фальварак.
Анучнік распрог калёсы, выцягнуў з мяшкоў новыя боты, вопратку, картуз, сядло, зашоў у хату, пераадзеўся. Вышаў, асядлаў каня і — галопам паляцеў у Картуз-Бярозу.


∗     ∗

Зранку —
даглядчыкі зноў вывелі Васіля на допыт.
Сьледчы ў цывільным сядзеў на сваім месцы.
— Ну, што, Гарбацэвіч, надумаўся?
— Ня варта запірацца.
— Прызнавайся, хто ў цябе быў падручным у тваёй падпольнай працы?
— Усё-ж роўна: ці рана, ці позна — даведаемся.
— Але чыстасардэчнае прызнаньне павядзе да памякчэньня прысуду…