Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што?
— Табе яшчэ ахвота запірацца?
— Вельмі добра…
Сьледчы крыва ўсьміхнуўся:
— Ну, дык можа, ты скажаш, з кім ты блізка што ня кожны дзень бачыўся ў лясочку, ля Стэфанполю?


∗     ∗


Васіль і так ледзь стаяў на нагах.
У меру таго, як сьледчы гаварыў, твар яго
зьбялеў як палатно;
потым — пачырванеў;
потым зноў зьбялеў;
раптам —
ногі адмовіліся служыць
і…
Васіль, як сноп, паваліўся на зямлю.
Чаму?
Можа ён часам адчуў сябе вінаватым?


∗     ∗

Доктар хутка прывёў яго ў прытомнасьць.
Потым — допыт.
Пыталіся яго дзьве гадзіны. —
Дарэмна.
Ніколі, нідзе і нікому ён не раскажа,
з кім бачыўся ў лесе…