Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі й адпачынак яму быў, што на сенажаці ў стагу сена кніжку пачытаць.
— Ці ўвечары пойдзе ў лясок, на гадзінку-другую, на шпацар.


∗     ∗

А ў ляску яго з дзяўчынаю бачылі…
— Марылька Лашкевічанка,
— Што з Дзятлава?
— Кахала яна яго!
— Як-жа ёй гэта цяперака… аднэй, у самоце…
— А шкада:
добрая дзяўчына!


∗     ∗

Анучнік крыва ўсьміхнуўся.
Торг скончыўся.
— Ну, бывайце здаровы, добрыя людзі!..
Мне трэба пасьпяшацца…
— Паеду ў Шылін…
Можа там нешта куплю…


∗     ∗

Ён закілзаў каня і паправіў мяшкі на калёсах.
Ускочыў сам на хурманку.
— Ё! Ё! Халера!