Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Так, проша пана!
— Цікава!
— А пекная?
— Чаго там, пусьці…


∗     ∗

На лаўца —
птушка сама прыляцела.


РАЗЬДЗЕЛ VI

Абвінавачаны прызнаўся?


∗     ∗

Вось ужо другі дзень, як Янэк Глямбоўскі прыкомандыраваны да варты ў астрог.
Два дні ён ходзіць, як ачумелы.
Два дні ня можа сабрацца з думкамі.
Мазгі варочаюцца, як жорны ў ручным млыне.
Борзда-борзда.
Траскуча.
Цікава:
ці-ж памятае ён яшчэ казаньні краснамоўцы-ксяндза з касьцёлу ў роднай вёсцы?
Ці гэтак сама, як даўней, мае ён натхненьне служыць на карысьць „нявесты хрыстусовай“ — маткі „сьвентэй ойчызны“, — у якой пануюць: бог, праўда, справядлівасьць?