Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці ж вас саміх яшчэ ніколі ня біў
у морду пан стражнік?


∗     ∗

Адным словам, пакуль што, справа хаця цікавая, але дрэнь-справа.
Што-ж!
Яшчэ ёсьць час.
Нешта яшчэ можна спрабаваць…


∗     ∗

У пана начальніка дэфэнзывы — весела.
У пана начальніка дэфэнзывы — госьці.
Усё свае
афіцэры.
Вясёлыя гутаркі.
Віно.
Карты.
Толькі кабет не хапае.
Тады было-б зусім, як у пана Трэмбацкага ў тую суботу, перад пажарам.


∗     ∗

Стук у дзьверы.
— Уваходзьце!
Жандар за слугу:
— Пане начальніку! Тутака вас хоча ўбачыць з Дзятлава нейкая дзяўчына…
— Дзяўчына?..