Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці не разьвеяўся яшчэ ў яго маладой галаве дурман, навеяны краснамоўствам айца Канарскага?


∗     ∗

У першы-ж дзень Янэк заняў пост у калідоры. З каморы № 9 быў чуцен ціхі стогн.
Там на гнілой вільготнай падлозе, у гразі, ляжаў настаўнік з Пяшчанкі.
Першым парадкам Янэк увашоў да яго і, падняўшы рукамі яго гарачую галаву, уліў яму ў горла некалькі глыткоў чыстае сьцюдзёнае вады. Потым —
пашоў глядзець, што робіцца ў іншых каморах.


∗     ∗

Увечары — прышла зьмена.
Янэк пашоў да хаты, лёг на ложка, але ня мог заснуць.
Бо ў начной цемры ўвесь час здаваліся яму:
стогны замучаных арыштантаў,
пах гарэлага чалавечага мяса,
сьвіст бізуноў,
заравы пажараў,
буханьне вінтовак,
п‘яны разгул,
жандарскія рабункі —
і г. д.