Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Аванс трэба выпраўдаць.
І трэба атрымаць рэшту грошай — яшчэ 800 злотых…


∗     ∗

Міхась Гарбаты ведае сваю справу.
Ён спрытны хлапец.
Але што-ж ён можа зрабіць, калі ніхто з сялян ні ў якія гутаркі ўваходзіць ня хоча.
Калі кожны па самае горла заняты аднэй толькі думкай:
Як-бы самому застацца цэлым?
Як-бы не сказаць што-кольвек такое, такое… ну, адным словам, нешта такое,

што папярок горла стаіць,
чым уся галава поўна,
чым уся душа захоплена,
што кожную хвіліну гатова сарвацца з языка і што, калі ўчуе хто з тых,
— каму чуць ня трэба,
але хто вельмі хоча ўсё знаць, чуць і бачыць, — тады селяніна чакаюць:
астрог,
батагі
і… што яшчэ?

Эх, ці-ж мала яшчэ чаго можа быць за неасьцярожна вымаўленае слова!