Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

— Пане Гарбаты!
— Дасюль вы працавалі добра, і я вельмі ўдзячны, гэтак сама, як і пан староста.
— Маю пэўную надзею, што й на гэты раз справа пры вашай дапамозе будзе разьвязана у найкаротшы тэрмін.
— Сам пан ваявода павядомлены аб усіх здарэньнях апошніх дзён і вельмі цікавіцца ходам сьледзтва.
— У двохдзенны тэрмін усе пытаньні маюць быць абавязкова высьветлены. Калі мы зможам здабыць ваенна-палявому суду даволі дакладны і красамоўны матэрыял, я абяцаю вам ад свайго імя і ад імя пана старосты 1000 злотых, у лік якіх 200 злотых на выдаткі вы можаце атрымаць зараз-жа ў пана пісара.


∗     ∗

Праз чвэрць гадзіны Міхась Гарбаты выходзіў з кватэры пана начальніка дэфэнзывы. У кішэні дзынкалі —
200 злотых.
Аванс.
У лік запрадажы жыцьця чалавека.
А можа і не аднаго?