Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бацька — запойны п‘яніца. Алькоголік.
Ну —
голад, холад, біцьцё…


∗     ∗

У пяць год — поўны сірата.
Сьпярша — хадзіў па добрых людзях.
Сьляпога старца-лерніка вадзіў.
Зарабляў.
Неяк карміўся.
Потым —
абрыдла.
І пачалося:
два тыдні вольнага жыцьця —
астрог;
зноў два тыдні вольнага жыцьця —
зноў астрог.


∗     ∗

Астрог, астрог, астрог.
Астрог выгадаваў маладога Міхася.
Ён яго адукаваў.
Ён нават ня быў для яго ўжо страшным.
Толькі ў ім адпачынак.
Маленечкі.
Толькі ў ім адчуваў сябе Міхась як-бы дома.
І калі яго саджалі, — ён ціха ўсьміхаўся:
— Казённая кватэра, з поўным утрыманьнем.