Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ідзе ціха, ледзь-зедзь перасоўваючы ногі.
Люлька выкідае густыя, пахучыя клубы дыму.


∗     ∗

На сэрцы — трывожна, весела.
Цяпер —
бліскучая справа.
Хоць і цяжкая, але Міхаць Гарбаты пэўны:
з ёю ён справіцца, як не адзін ужо раз спраўляўся з справамі, хоць і ня гэтак цікавымі, — але шмат больш складанымі.


∗     ∗

Міхась Гарбаты ведае сваю справу.
Міхась Гарбаты ўжо пяць год працуе ў гэтай спэцыяльнасьці.
Не адзін ужо раз —
начальства гаварыла яму шчыры
дзякуй.


∗     ∗

У мінулым?
А! Што там у мінулым!
Маці — памерла, калі хлопчыку было яшчэ толькі паўтара гады.