Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колькі раз давялося яму сядзець?
Хто-ж яго ведае…
Міхась даўно зьбіўся з ліку.
Бывала, зловяць яго і пытаюцца:
Колькі „прыводаў“?
Ён сьмела адказвае:
— Два, Вашбродзь!
Вураднік яму — у морду: бац!
— Чаго брэшаш, скаціна!
— Вінаваты, — тры, Вашбродзь!
Бац, бац!
— Чатыры, чатыры, Вашбродзь, выбачайце!
І гэтак, —
пасьля кожнага ўдару, — выяўляўся яшчэ адзін „прывод“…

Апошнім разам вышла дрэнная гісторыя.
Ня любіў Міхась „мокрых спраў“,
але, як той казаў, „на сьвеце ўсяго нажывеш, і Кузьму бацькам назавеш“…
Адзін толькі раз справа выпадкова стала „мокрай“.
І Міхась засыпаўся.