Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Начальнік дэфэнзывы быў нездаволены. На працягу сямі гадзін пытаў ён гэтага „бальшавіка“, але так і ня здолеў нічога дабіцца.
— Упарты хлапец!
— Сьмелы.
— Але блазан:
— Чаго запірацца?
— Ці-ж справа і так ня зусім яшчэ
ясна?
— Што-ж —
прыдзецца пару дзён яму адпачынку даць.
— А потым
зноў папрабуем…
— Убачым, што рабіць…
— А тымчасам?
— Зловім яшчэ каго-небудзь з яго хэўры,
тады справа стане яшчэ ясьней.
— Хай пабегаюць шпікі…


РАЗЬДЗЕЛ V

Аб пане Міхасі Гарбатым і аб тым, як на лаўца птушка сама прыляцела

∗     ∗

Неба было пакрыта алавянымі хмарамі. З працяжным посьвістым гойдаліся з боку ў бок верхавіны плямістых бяроз.