Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1.Арыштанта падвешваюць за рукі на некалькі гадзін, покуль у яго не расьцягнуцца сухажыльлі.
2.Астаўляючы яго падвешаным, сьціскаюць яму пальцы прэсам.
3.Колюць шпількамі і кішанёвымі ножыкамі.
4.Б‘юць у грудзі і ў жывот ручкаю ад нагана.
5.Пад пазуры запускаюць стрэмкі з запалак.
6.Гарачымі запалкамі падпальваюць сухажыльлі ў тым месцы, дзе канчаецца далонь і пачынаюцца пальцы, і паміж пальцамі.
7.Прывязваюць да крэсла і пякуць голыя калені меднымі дротамі ад электрычных правадоў, ачышчанымі ад ізоляцыі.
8.Калі арыштант траціць прытомнасьць, яго абліваюць халоднай вадой, даюць нюхаць нашатырны сьпірытус і пачынаюць допыт зноў, — пакуль ня зморацца каты.

Гэтак атрымліваецца матэрыял для вялікіх політычных процэсаў.