Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер — паўстаньне ўжо зьліквідавана. Ваша праца, на шчасьце, пашла на нішто.
Ці прызнаеце вы сябе вінаватым?


∗     ∗

Увечары
жандары не прывялі, але прынясьлі на руках Васіля ў яго камору.
Ён быў ледзь жывы.
Але хто-ж зьдзівіцца гэтаму?
Хто-ж ня ведае, як вядзецца допыт політычных злачынцаў у польскай дэфэнзыве, ды яшчэ на крэсах?

Там, дзе разбурылася стыхія народнага гневу;
там, дзе жыцьцё чалавека каштуе таней абгрызенае морквы;
там, дзе блізка пагранічныя слупы
вольнае БССР;
там, дзе глеба пад нагамі паноў хістаецца больш, чым дзе-б там ні было ў іншым месцы?


∗     ∗

Можа вы, чытачу, ня ведаеце? — Дык вось вам, даражэнькі, маленечкі сьпісачак „культурных мэтодаў“ вядзеньня сьледзтва ў адміністрацыйных установах „цывілізованае“ Рэчы Паспаспалітай: