Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спачатку —
пасыпаліся звычайныя пытаньні:
— Хто?
— Як зваць?
— Адкуль родам?
— Колькі год?
Нашто гэта? Ці-ж сьледчы сам гэтага ня знае? Васіль падумаў, але не сказаў.
Скарыўся.
Што будзе далей?


∗     ∗

— Базыль Гарбацэвіч!
Вы абвінавачваецеся ў тым, што, стоячы на чале комуністычнай організацыі, вы вялі сярод сялянства бальшавіцкую агітацыю.
— На працягу трох тыдняў, з 6-га па 28-е ліпеня, вашы агенты атруцілі 6 кароў у пана Трэмбацкага.
— Уначы з 1-га на 2-е жніўня, ужо пасьля вашага арышту, згодна з атрыманымі імі ад вас загадзя інструкцыямі, вашыя агэнты падпалілі двор Сігневічы і паднялі паўстаньне ў бліжэйшых вёсках, захапіўшы ў сонных жандараў зброю.