Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сьмешны хлопец!
Ён служыць у жандарах два тыдні, а ўсё яшчэ гаворыць пекныя і прыгожыя рэчы —
пра суд,
пра справядлівасьць,
пра бога,
пра вінаватых і невінаватых,
пра праўду і крыўду.
Там, далёка, у Польшчы, у роднай вёсцы, дзесьці пад Радамам ці Кельцамі чуў ён, як аб усім гэтым казаў з амбону ксёндз Канарскі.
Цяпер тут, на крэсах, у якіх 100 ці мо‘ 150 вярстох ад бальшавіцкае граніцы, у беднай хаце беларускага мужыка ён гаворыць тыя самыя словы.


∗     ∗

Малады, занадта яшчэ малады ён хлопец, гэты Янэк Глямбоўскі.
Ён верыць, ад шчырага сэрца верыць у свае словы.
А ці верыў сам сабе пан ксёндз Канарскі, калі гаварыў з амбону сваё казаньне?