Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Васіль Гарбацэвіч пераначаваў у Бяроскім астрозе.
Нельга сказаць, каб з выгоднасьцю.
Але гэтак балела цела, гэтак зморана была душа, што ўсё-ткі — з прыемнасьцю лёг ён на ложак з дошчак і адразу заснуў.
Заснуў і спаў так моцна, як толькі можа праспаць змучаны, зьбіты, хворы чалавек.
Уранку яго разбудзіў даглядач.
— Уставай. Прышлі па цябе.


∗     ∗

Васіль ускочыў, агледзеўся.
Востры боль у разьбітым плячы ад удару ручкаю нагана прымусіў яго адразу прыпомніць усё, што было ўчора. Цяперашняе яго становішча гэтак сама адразу зрабілася зусім ясным, як ясным зрабілася й тое, што чакае яго ўперадзе.


∗     ∗

Але нейкая няясная надзея варушылася там, недзе ў глубіні душы, і часам падымалася, цалком захапляючы яго ўсяго, сьпіраючы дыханьне, прымушаючы сэрца біцца мацней.
Падымалася,
і нейкаю галкаю падступала да горла…