Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ну, дык што-ж тут дзіўнага, што ён сам схапіў вядро і пабег да калодзежу па ваду,
што ён дапамог Габрусю, Марыльчынаму брату, перанесьці абамлеўшую дзяўчыну ў кут і прыкладаць ёй да галавы ручнік са сьцюдзёнаю вадою,
што ён сам уліў ёй у горла са свае паходнае пляшкі крыху гарэлкі?


∗     ∗

Да самага вечара прасядзеў жандар з Марылькаю.
Усьцяшаў яе.
— Чаго-ж ты плачаш?
— Ты-ж сама кажаш, што ён не вінаваты.
— Ну, а калі не вінаваты, —
дык нічога яму й ня будзе.
— Пасядзіць крыху ў астрозе, будзе суд, — апраўдаюць.


∗     ∗

Хлопча!
Ты шкадуеш дзяўчыну.
Дарма!
Глядзі, каб каму-небудзь не давялося потым пашкадаваць цябе самога.
Можа ў тваёй хаце засталіся старыя маці і бацька?