Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Уранку той жандар, што начаваў у Марыльчынай хаце, жаліўся:
— Позна мы прыехалі…
Каб днём раней, — дык усё-было-б добра:
Затрымалі гэтага галоўнага бальшавіка, а ён ужо сваім сябром, відаць, плян даў: што і як паліць, як і дзе трэба бунтаваць, каго, як і дзе забіць…
Ну, цяпер папаўся — ня вырвецца.
Расстраляюць — факт!
А спрытны хлопец, пся крэў!
І як гэта такіх настаўнікаў назначаюць?


∗     ∗

— А як яго зваць? —
ня ўтрымалася Марылька.
— Хто-ж яго ведае: аб гэтым я нічога ня чуў. Вядаю, што быў ён настаўнікам тут блізка ў Пяшчанцы…


∗     ∗

Жандар Янэк Глямбоўскі быў такі ня дрэнным чалавекам.
Сумленны хлапец.
Жандарскіх традыцый ня ведаў яшчэ. Толькі два тыдні таму назад пачалася яго службовая кар‘ера.