Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

усе забіліся ў хаты, як краты ў норкі.
На вуліцу ня выходзяць,
каб не пападацца на вочы блакітным мундзірам:
— Небясьпечна!
Не спадабаецца твар, і —
хто-ж яго ведае? —
Можна апынуцца на хурманцы, недзе на шляху ў Бярозу, — і ехаць у вастрог.
Солтыса кожную хвіліну выклікаюць да пана ротмістра і яшчэ да нейкіх паноў у цывільным, што прыехалі з Пружаны на аўтомобілі.
Хто яны?
Ніхто з сялян гэтага ня ведае.
Жандары паціху перашэптваюцца:
— Павятовы стараста!
— Начальнік павятовае дэфэнзывы…


∗     ∗

Марылька моўчкі сядзела ў хаце за кроснамі, але працаваць не магла.
Чаго працаваць?
Вытчэш палатно, прыдуць жандары, — усё роўна забяруць.
Дый так Марыльцы праца не давалася. Шмат рабіць, калі…