Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Марылька, не зьвяртаючы ўвагі, сядзела за сталом. Вочы яе павольна перабягалі з аднаго госьця на другога. Можна было падумаць, што размова ідзе зусім не аб ёй, не аб тым, —
ці забіць яе,
ці дараваць ёй жыцьцё…
Начальнік дэфэнзывы ўзяў яе за руку.
— Панна Мар‘я! Што-ж вы маўчыцё?
— Вяльможныя паны і паненкі просяць, каб я адпусьціў вас на волю.
Заўтра ўранку вы паедзеце з гэтымі паннамі ў Варшаву. Яны дадуць вам пекныя вопраткі і багатыя прыкрасы. Яны навучаць вас зарабляць вялікія грошы, — вы будзеце жыць сапраўднай паняй.
— Пры вашым харастве — вас чакае бліскучае лёгкае і прыемнае жыцьцё.
— А дабіцца яго вы можаце ўсяго толькі дзесяткам шчырых слоў.


∗     ∗

Марылька маўчала.
Марылька нічога не адказвала.
На твары яе не крануўся ні адзін мускул.