Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тады „сам“ пан палкоўнік выступіў з прамоваю.
Выпітае ў працягу вечара віно не давала яму сядзець спакойна.


∗     ∗

— Пане начальніку дэфэнзывы, і вы ўсе, панове! Мы мужчыны ня можам дапусьціць, каб сьвет страціў гэткую красулю.
Гэта-б было цэлым няшчасьцем.
Ганьба дзеля ўсяго польскага афіцэрства і рыцарства.
Панну трэба абавязкова вызваліць з-пад стражы.


∗     ∗

Начальнік дэфэнзывы хмурна павёу бровамі.
— Гэта будзе дрэнны прыклад дзеля хлопаў, калі яны ўбачаць, што яна бяскарна зьвернецца ў родную вёску. Але ўсё-ж такі я згодзен.
Няхай толькі яна скажа, што трэба.


∗     ∗

— Мы возьмем яе з сабою ў Варшаву, — запрапанавала Адэль.
Яна там зробіць кар‘еру!