Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Начальнік дэфэнзывы падумаў і дадаў крыху цішэй:
— Я разумею, вы ня маеце ахвоты выяжджаць з родных месц.
Але што-ж зрабіць, калі іначай нельга. Дый шкадаваць вам тут няма чаго.
Я чуў, што вы вельмі кахалі гэтага… Ну, як яго…

Настаўніка, Васіля Гарбацэвіча. Цяпер, калі ён памёр…

∗     ∗

Далейшыя словы застралі ў пана начальніка дэфэнзывы ў горле:
На яго наставіліся палкія вочы дзяўчыны.
Адразу можна было прачытаць на іх —
зьдзіўленьне, жах, нянавісьць.


∗     ∗

Раптам —
дзьвенькнулі кайданы.
Марылька ўскочыла. Закованыя рукі схапілі са стала ножык.
Пан начальнік дэфэнзывы, крыху падвыпіўшы, толькі дзякуючы нейкаму цуду здалеў адхіліцца ад удару.