Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

І звыш таго:
яна добра ведала, што ніякай „бунтарскай“ працы яна не вяла, як ня вёў яе і Васіль, ані хто іншы яшчэ з вядомых ёй людзей.
Вось усе гэтыя паны вайсковыя і ўрадаўцы, дык хіба што яны і вядуць бунтарскую агітацыю.
Гэта яны зьдзекуюцца над людзьмі, яны, і толькі яны, сваімі злачынствамі прымушаюць сялян брацца за зброю і змагацца за свае чалавечыя правы.


∗     ∗

У гэтым Марылька даўно пераканалася.
А цяпер, пасьля арышту Васіля, пасьля таго, як і сама яна даведалася на ўласнай скуры аб тым, што такое „дэфэнзыва“, —
пасьля ўсяго гэтага, каб ёй толькі вырвацца на волю, — о, яна-б ведала, што ёй рабіць!


∗     ∗

Усё гэта Марылька ўжо даўно перадумала.
Цяпер — яна нічога не сказала.
Можа падумала?
Хто-ж яе ведае…


∗     ∗

Марылька маўчала.