Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Што там — згарэлі-б!
Няхай сабе.
Наогул усе гэтыя пузатыя провінцыяльныя паны мала цікавілі Адэльку.
Галоўнае — гэта атрымаць грошы, добры куш грашанят.
Тады — вярнуцца ў Варшаву. Там у Адэлькі прыяцелі.
Вось, хоць-бы Ўладэк. Той малады афіцэрык. Такі пекны хлапец!


∗     ∗

Бедны…
Меў і ён калісьці таксама маёнткі… Там недзе ў Меншчыне, у бальшавікоў… Усё адабралі хлопы…
А цяпер —
усё, што толькі зарабляла Адэлька, усё, што заставалася ў яе пасьля расплаты з краўцамі, ювелірамі і гэтак далей, — усё аддавала яна яму…
Шкада-ж хлопца!


∗     ∗

А выдаткі ў Адэлькі вялікія: вопратка дорага каштуе, — а бяз шыкарных туалетаў — у „Otel Polonia“ нельга.