Перайсці да зместу

Старонка:На крэсах (1927).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асабліва вельмі добра, што ад пажару не згарэла яе вопратка. Хоць, папраўдзе кажучы, неяк дзіўна падумаць, што Адэлька гэтак цікавілася адзеньнем.

Паглядзеўшы на яе, можна было падумаць наадварот.

Усе стараньні ўжывала яна дзеля таго, каб абыйсьціся бяз вопраткі, каб паказаць сваё голае цела.


∗     ∗

Бэзавыя, рыжаватыя панчохі. Зборчатыя чорныя падвязкі. Брасьлеткі, пярсьцёнкі, брошачкі, кулёны…

Золата, плятына, крышталёва-чыстыя дыямэнты, каралі з малочна-белых, ледзь-ледзь пабліскваючых, матавых пэрляў.

Зялёныя, як сьвежая сенажаць у траўні месяцы, смарагды. Блакітныя, як неба, аквамарыны. Сінія, яскравыя сапфіры. Чорныя, напрасьвет — чырвоныя, як кроў на жандарскіх шаблях, рубіны-крывавікі. Жоўтыя, як асеньняе лісьце, амэтысты

Усё гэта замяняла Адэльцы і яе таварышкам вопратку.