Старонка:На зачарованых гонях (1923).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тапталіся, тапталіся яны на месцы сваім, як перапуджаныя авечкі, туліліся бліжэй адзін да аднаго і таёмная жудасьць абхапіла, ўсіх… Моўчкі, з асьцярожнасьцяй паглядаючы па бакох, яны пацягнуліся дамоў. Мяцеліца круціла ўсю ноч. Вецер выў у комінах на розныя галасы, наганяючы неспакойныя сны на перапуджаных сялян.

Назаўтрае людзі знайшлі «чараўніка» за борам на могілках, прытуліўшагася да ёлкі, адубеўшага й цьвёрдага, як кавалак лёду; над яго трупам вецер выў з вялікай жальбай і скардзіўся на вясковую цемнату.

Вільня.